Галоўная / Навіны / Пусканаладачныя аперацыі на ўстаноўцы вытворчасці элементарнай серы.

Пусканаладачныя аперацыі на ўстаноўцы вытворчасці элементарнай серы.

 

Удзел у праграме інвестыцыйнага развіцця нафтахімічнага комплексу дазволіў спецыялістам ААТ «Прамтэхмантаж» атрымаць практычны вопыт у мантажы унікальнага абсталявання і павысіць сваю кампетэнтнасць.

Супрацоўнічаючы з «ААТ «Нафтан» у якасці генеральнага падрадчыка Філіял Першае мантажнае ўпраўленне ААТ «Прамтэхмантаж» ажыццявіў мантаж 123 адзінак тэхналагічнага абсталявання, выканаў працы па мантажы сістэмы гранулявання, транспарціроўкі і адгрузкі элементарнай серы, тэрмічных рэактараў, ёмістасцяў, калон, помпаў. паходні, дымавой трубы.

 

У выніку паспяховай рэалізацыі праекта па ўводу ў эксплуатацыю аб'екта "ААТ "Нафтан". Будаўніцтва ўстаноўкі вытворчасці элементарнай серы» стаў магчымы выпуск вадкай і грануляванай серы, якасць якой адпавядае сусветным стандартам. Увод у эксплуатацыю ўстаноўкі дазволіць скараціць выкіды забруджвальных рэчываў ад працы ААТ "Нафтан" на 10 тысяч тон за год.

 

 

Меню